viasna on patreon

Ужо стабільна пратаколы дасылаюць па пошце, у суд выклікаюць СМСкай

2016 2016-06-24T16:11:21+0300 2016-06-24T16:48:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhylko_sklali_pratakol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На Антося Жылко складаюць пратакол за пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса (фота "Наша ніва")

На Антося Жылко складаюць пратакол за пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса (фота "Наша ніва")

Як паведаміў ПЦ “Вясна” актывіст АГП Антось Жылко, на паштовую скрыню прышла копія пратакола, складзеннага на яго, аб адміністрацыйным правапарушэнні за пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса, што адбыўся 9 чэрвеня.

Да копіі пратакола былі прыкладзеныя апавяшчэнне і папера з правамі і абавязкамі асобы, ў дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

За подпісам замначальніка Маскоўскага РУУС г. Мінска Руцкага М.В. пазначана, што падрыхтоўка справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.3 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства) скончана 19 чэрвеня і Антось Жылко мае права азнаёміцца з матэрыяламі справы.

У сваю чаргу суд Маскоўскага раёна ўжо выклікаў актывіста смс-паведамленнем на разгляд справы 27 чэрвеня ў 10.00.

За ўдзел у гэтым жа пікеце ў суд 30 чэрвеня таксама выкліканы і Дзяніс Краўчук.

Нагадаем, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі быў затрыманы і 26 траўня экстрадзіраваны ў Беларусь рэдактар сайта www.1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы пад псеўданімам "Джон Сільвер". Ён абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 130 (“Распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні”) і ч. 2 арт. 343 (“Распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

14 чэрвеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступіў з патрабаваннем забеспячэння працэсуальных гарантый і правоў затрыманага Эдуарда Пальчыса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства