viasna on patreon

Бабруйск: журналістку настойліва выклікаюць у міліцыю

2016 2016-06-24T11:27:48+0300 2016-06-24T11:28:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vaskovich-glagoleva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналістку "Бабруйскага кур'ера" і рэдактарку "Нашага Дома" Александрыну Глаголеву-Васьковіч настойліва выклікалі ў міліцыю па тэлефоне.

-Чалавек, які назваўся супрацоўнікам міліцыі, некалькі разоў тэлефанаваў мне ў аўторак, тэлефанаванні працягнуліся і ў сераду, - распавядае журналістка. - Настойваў, каб я прыйшла ў аддзяленне на размову. Я сказала, што не адмаўляюся прыйсці, але няхай дашле павестку. У адказ пачула пагрозы, што ён прама зараз запісвае нашу размову на дыктафон, складае рапарт, у якім пазначыць, што я адмаўляюся прыйсці. Мае довады і слухаць не жадаў!

Александрына Глаголева-Васьковіч кажа, што ў міліцыі з ёй хацелі паразмаўляць на тэму сакавіцкага пікету ў Слоніме, дзе яна прысутнічала па рэдакцыйным заданні. Журналістку і яе мужа, былога палітвязня Яўгена Васьковіча, абвінавацілі ва ўдзеле ў пікеце, і 31 сакавіка распачалі справу, азнаёмілі іх з матэрыяламі і паведамілі, што адбудзецца суд.

-Але тэрміны па разглядзе той справы, якая была адпраўлена на дапрацоўку, сышлі 31 траўня, - адзначае журналістка. - Мы з мужам мяркуем, што гэткі інтарэс да мяне звязаны не з пікетам, а з тым, што я раней планавала балатавацца ў Палату прадстаўнікоў. Канечне, прамых доказаў у нас няма, але і іншых тлумачэнняў мы не знаходзім, тым больш, Яўгена на падобныя сустрэчы не запрашалі.

Тэлефанаванні спыніліся пасля таго, як Анатоль Санаценка, рэдактар "Бабруйскага кур'еру", звярнуўся ў міліцыю па тлумачэнні. Участковы Юры Савіч заявіў, што яму зноў даслалі справу Александрыны Глаголевай-Васьковіч з Слонімскага РАУС, і таму ён мусіў з ёй паразмаўляць. Рэдактар "БК" прапанаваў міліцыянту даслаць афіцыйны запыт яму, як наймальніку, які накіраваў журналістку ў Слонім па рэдакцыйным заданні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства