viasna on patreon

У Лоеве затрыманы журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Аляксей Атрошчанка

2016 2016-06-21T18:34:30+0300 2016-06-21T18:34:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Лоеве каля 14.30 былі затрыманы журналісты-фрылансеры з Гомелю Кастусь Жукоўскі і Аляксей Атрошчанкаў. Па словах Кастуся Жукоўскага, яны па просьбе мясцовых жыхароў прыехалі ў райцэнтр, каб зняць відэа пра праблемы мясцовага заводу па вытворчасці цэглы, адкрытага з помпай у 2005 годзе з удзелам кіраўніка дзяржавы, а зараз церпячага складанае эканамічнае становішча, праз якое пакутуюць мясцовыя жыхары, якія тут працуюць. “Спачатку да нас прыехалі супрацоўнікі ДАІ, папрасілі паказаць дакументы. Яны былі больш-менш ветлівыя. Потым пад’ехалі міліцыянеры і нічога не тлумачачы, не прадстаўляючыся, загадалі ехаць у РАУС. У аддзеле міліцыі пачаўся натуральны брутал – мяне звалілі на падлогу, надзелі кайданкі, нейкі незнаёмы, які прадстаўляўся намеснікам начальніка РАУС, ставіў мне нагу на галаву, калі я ляжаў на падлозе, паводзілі яны сябе як цары, чынілі здзек”, - паведаміў фрылансер.

Па яго словах, зараз на іх складаюць пратакол без тлумачэнняў, за што менавіта яны затрыманы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства