viasna on patreon

На тры тыдні салігарчане пазбаўлены права на мірныя сходы

2016 2016-06-20T11:14:03+0300 2016-06-20T11:14:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stadyen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі райвыканкам забараніў правядзенне мітынгаў на стадыёне “Будаўнік” -- адзіным дазволеным для гэтага месцы ў беларускай сталіцы шахцёраў,  у перыяд з 6-га па 25-га чэрвеня. Пазбаўленне салігорцаў на тры тыдні права на мірныя сходы чыўноўнікі абгрунтавалі працай у гэты час на стадыёне спартова-аздараўленчага лагера Спартовай дзяцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Інфармацыю аб забароне мірных сходаў у Салігорску атрымаў мясцовы актывіст БХД Уладзімір Шыла, які на пачатку чэрвеня падаў заяву на правядзенне мітынгу:

- У сувязі з правядзеннем у нашай краіне так званага Усебеларускага сходу мы хацелі правесці ў Салігорску мітынг чалавек на пяцьдзесят і сфармуляваць там свае “наказы” дэлегатам ад Салігоршчыны. Я выступаў заяўнікам мерапрыемства і ў заяве нават выказаў гатоўнасць аплаціць паслугі міліцыі, хуткай дапамогі і камунальных службаў. На вялікі жаль нам не дазволілі правядзенне гэтага мірнага сходу.

Намеснік старшыні Салігорскага райвыканкаму па ідэалагічнай працы Мікалай Маскаевіч абгрунтаваў забарону мерапрымества працай на стадыёне “Будаўнік” спартовага лагера СДЮШАР з шостага па дваццаць пятага чэрвеня.

- Гэта проста нахабства, улады фактычна на тры тыдні пазбавілі усіх жыхароў гораду права на мірныя сходы. Наплявалі на Канстытуцыю і міжнародныя нормы. У заяве я звяртаў увагу, што пры існаванні перашкод у абраны намі час мы гатовы разгледзець альтэрнатыўня варыянты. Ніякіх іншых прапаноў не было, а трохтыднёвая забарона фактычна пазбаўляе мерапрыемства сэнсу, бо Усебеларускі хурал адбудзецца 22-23 чэрвяня. Таму будзем звяртацца ў суд, нехта мусіць панесці адказнасць за гэтае бязмежжа, - падсумаваў Уладзімір Шыла.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства