viasna on patreon

За пікет інваліда аштрафавалі на 20 базавых велічынь

2016 2016-06-16T08:51:55+0300 2016-06-16T08:52:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babok.jpg
Барыс Бабок. Фота: "Новы час".

Барыс Бабок. Фота: "Новы час".

Хворага 78-гадовага інваліда ІІ групы Барыса Бабка з райцэнтра Крупкі, Мінскай вобласці, аштрафавалі на 4 млн. 200 тыс. руб. за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Такое рашэнне прыняла 15 чэрвеня суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня ў адсутнасці абвінавачанага. 
31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды Барыс Бабок разам з іншымі актывістамі Грамадзянскай ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры браў удзел у пікеце супраць адпісак чыноўніцтва на звароты грамадзянаў.
16 мая прадстаўнікі праваахоўных органаў змусілі хворага пажылога чалавека прыехаць у сталіцу на суд, што не адбыўся. Пасля перанесенага стрэсу ветэран працыбыў шпіталізаваны, зараз працягвае лячэнне ў хатнім рэжыме і чакае чарговай шпіталізацыі. 

Як паведаміў Бабрыс Бабок карэспандэнту НЧ, 14 чэрвеня ён атрымаў позву ў суд, пасля чаго патэлефанаваў сакратару суду пра тое, што не можа прыехаць у сталіцу па стане здароўя. Нягледзячы на такую інфармацыю, суддзя Вікторыя Шабуня правяла судовы працэс. Пенсіянер будзе абскарджваць рашэнне суду першай інстанцыі ў Мінскім гарадскім судзе. 

Нагадаем, што інжынер-механік Барыс Бабок шмат гадоў узначальваў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Крупскага раёна, працаваў намеснікам старшыні Крупскага райвыканкама па будаўніцтве, за сваю добрасумленную працу адзначаны ордэнам “Знак Пашаны” і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства