viasna on patreon

У Баранавічах адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў

2016 2016-06-15T10:44:37+0300 2016-06-15T10:44:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnav-mikal-baranav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус.

Нагодай для акцыі, што адбылася на кааператыўным рынку мясцовага распажыўсаюза, сталі дзеянні кантралюючых службаў у дачыненні да актывіста прадпрымальніцкага руху Мікалая Чарнавуса.

Мікалай Чарнавус арэндуе на гэтым рынку месца, дзе гандлюе дзіцячымі цацкамі. Днём 14 чэрвеня да яго прыйшлі прадстаўнікі рынку і Баранавіцкага райспажыўсаюза, якія склалі акт за нібыта знойдзенныя парушэнні пры арганізацыі працоўнага месца.
Як распавёў сам Чарнавус, у дакуменце, у прыватнасці, пазначана, што неабходна падпісаць бутэлькі для захоўвання вады, упарадкаваць захоўванне прыладаў для ўборкі гандлёвага месца, умацаваць вітрыну, дзе знаходзіцца тавар. Акрамя таго, у акце гаворыцца пра адсутнасць вогнетушыцеля і пра тое, што не працуе пажарная сігналізацыя.
Мікалай Чарнавус заўважае, што праверка тычылася толькі ягонага працоўнага месца, а а таксама яшчэ аднаго прадпрымальніка, які гандлюе побач. Сам акт “за невыкананне асобных пунктаў дамовы з рынкам” складзены толькі на Чарнавуса. Ён робіць выснову, што кіраўніцтва рынка шукае нагоду, каб скасаваць дзеянне дамовы на арэнду гандлёвага месца з актывістам прадпрымальніцкага руху, які адкрыта адстойвае правы сваіх калегаў у Баранавічах.
Адразу пасля праверкі на рынку адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў, якія былі абураныя дзеяннямі адміністрацыі рынку і кіраўніцтва райспажыўсаюза. Удзельнікі акцыі таксама выказвалі нязгоду з тым, што іх прымушаюць карыстацца дадатковымі платнымі паслугамі, аплочваць якія няма за што.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства