viasna on patreon

Бараніць правы жанчын у Беларусі будзе спецыяльны цэнтр

2016 2016-06-10T08:39:20+0300 2016-06-10T08:41:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy-zhanchyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сацыяльнай сеткі Facebook

Фота з сацыяльнай сеткі Facebook

13 чэрвеня 2016 году расчыніць дзверы сацыяльна-інфармацыйная ўстанова “Цэнтр па прасоўваньні правоў жанчынаў — Яе правы”. На базе арганізацыі пачне працу інфармацыйна-прававая лінія для жанчынаў, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу.

Кліенткі Цэнтру змогуць атрымаюць бясплатную кансультацыю, адказы на пытаньні, як абараніць свае правы, як прадухіліць правапарушэньне або аднавіць парушанае права.

Паводле юрысткі арганізацыі Ліліі Волінай, часьцей за ўсё жанчынам патрэбная дапамога ў абароне сваіх правоў у працоўнай, сямейна-бытавой і сацыяльнай сфэрах. Гэта могуць быць пытаньні па шлюбна-разводным працэсе; матэрыяльнай дапамозе, ільготах; працаўладкаваньні і звальненьні; рэпрадуктыўных правах; па неправамерных дзеяньнях сэксуальнага характару, пагрозам і перасьледам і многім іншым аспэктам.

Юрыстка лічыць, што вышэйназваныя праблемы часта “нябачныя”, іх лічаць за лепшае не вырашаць, а часам і зусім не заўважаюць.

У Цэнтры, які будзе працаваць з 9-й да 17-й гадзінаў з панядзелка па чацьвер, можна будзе атрымаць інфармацыю прававога характару, рэкамэндацыі па канкрэтнай праблемнай сытуацыі; дапамогу ў складаньні позваў, зваротаў; можна таксама разьлічваць на інфармацыйна-прававое суправаджэньне ў наступным вядзенні справы.

Калі вашы правы парушаюцца ці вы мяркуеце, што яны могуць быць парушаныя; калі вашы інтарэсы ўшчамляюцца па прычыне таго, што вы жанчына, тэлефануйце: +375 (17) 327 77 27, +375 (29) 635 56 62, +375 (33) 675 56 62, пішыце: help @ eeprava. by або зьвязвайцеся праз skype: eeprava.

Свае пытанні таксама можна задаць і праз групы ў сацыяльных сетках: Facebook і ВКонтакте.

 Даведка

Установа “Цэнтар па прасоўваньні правоў жанчын — Яе правы” — гэта беларуская некамэрцыйная арганізацыя, створаная ў 2016 годзе. Місія арганізацыі — узмацненьне патэнцыялу жанчынаў і дзяўчат праз выкараненьне дыскрымінацыі па прыкмеце полу і прасоўваньне іх правоў і інтарэсаў.

Больш падрабязную інфармацыю аб арганізацыі і інфармацыйна-прававой лініі можна даведацца на сайце www.eeprava.by.

Дадатковая інфармацыя:

+375291739974, Dzikan.al@gmail.com, Аляксандра Дзікан, дырэктарка.

+375 29 635 56 62, +375 33 675 56 62, Лілія Воліна, юрыстка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства