viasna on patreon

Па факце прымусовага сенакосу праваабаронцы звярнуліся ў пракуратуру

2016 2016-06-09T13:37:29+0300 2016-06-09T13:44:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/senokos.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта maiak.by

Фота з сайта maiak.by

Як стала вядома праваабаронцам ПЦ “Вясна”, 8 чэрвеня Глускім райвыканкамам было выдадзена Распараджэнне пад назвай “Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў”, у адпаведнасці з якім кіраўнікі арганізацый Глускага раёна павінны забяспечыць накіраванне “ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку” супрацоўнікаў для нарыхтоўкі сена.

Згодна дадатку да Распараджэння, у працэс сенакосу уключана 34 прадпрыемствы з Глуску і Глускага раёна, з разлікам нарыхтоўкі – 300 кг на аднаго чалавека, і планам агульнага накосу 337 600 кг сена.

Праваабаронцы ПЦ “Вясна” лічаць, што такое Распараджэнне з’яўляецца незаконным, парушаючым дзеючае працоўнае заканадаўства, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека, якія былі ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.

Яны ўжо звярнуліся ў Пракуратуру Глускага раёна з адпаведнай заявай, у якой падкрэсліваюць, што ў адпаведнасці з арт. 20 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, наймальнік не мае права патрабаваць ад супрацоўніка выканання працы, не абумоўленай працоўнай дамовай, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, а арт. 13 згаданага кодэкса наўпрост забараняе прымусовую працу, пад якой сярод іншага разумеецца праца ў якасці метада мабілізацыі і выкарыстання працоўнай сілы дзеля патрэбаў эканамічнага развіцця. У тым ліку прымусовая праца забараняецца арт. 8 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, арт. 6 Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, а таксама нормамі Канвенцыі адносна прымусовай працы ці абавязковай працы (Канвенцыя 29 МАП), ратыфікаваных Беларуссю.

Праваабаронцы просяць пракуратуру правесці праверку, адмяніць Распараджэнне Глускага райвыканкама “Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў”, а таксама прыняць меры пракурорскага рэагавання ў дачыненні да старшыні Глускага райвыканкама В.Л. Царыкава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства