viasna on patreon

Павел Сапелка: Пытанне рэабілітацыі былых палітвязняў нікуды не знікла

2016 2016-06-08T09:26:13+0300 2016-06-14T18:14:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sapelka_pavel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка распавёў пра магчымую рэабілітацыю былых палітвязняў.

“Калі б была палітычная воля і жаданне кіраўніка краіны, то ў той жа указ, згодна з якім палітвязні былі вызвалены ад адбыцця пакарання, можна ўносіць і пункт аб зняцці з іх судзімасці”, – адзначае юрыст.

 “У поўным сэнсе слова ў нас яшчэ ніводнага разу не было рэабілітацыі палітзняволеных, – паведаміў юрыст сайту palitviazni.info. – Хаця, па вялікаму рахунку, калі б была палітычная воля і жаданне кіраўніка краіны, то ў той жа указ, згодна з якім палітвязні былі вызвалены ад адбыцця пакарання, можна ўносіць і пункт аб зняцці з іх судзімасці. Тады і тэарэтычна, і практычна яны будуць мець магчымасць для працягу свайго палітычнага жыцця – балатавацца на выбарах, ісці ў арганізаваную палітыку. Праўда, у гэтым выпадку мы кажам пра палавінчатую форму рэабілітацыі”.

Са слоў Паўла Сапелкі, праваабаронцы цвяроза глядзяць на сітуацыю, а таму няма асаблівай надзеі, што ўлада стане адмяняць прысуды ў адносінах да экс-палітвязняў ды выплочваць ім кампенсацыі. А вось зняць судзімасць – у стане.

“Кожны з палітыкаў сам вырашае, што для яго азначае рэабілітацыя, – кажа юрыст. – Для кагосьці гэта – прызнанне прысуда незаконным і выплата суадноснай кампенсацыі. Камусьці важна вярнуцца ў палітычнае жыццё ў якасці актыўнага ўдзельніка”.

Павел Сапелка дадае, што пытанне рэабілітацыі палітвязняў нікуды не знікла, яно па-ранейшаму на павестцы дня, а праваабаронцы заяўляюць пра вяртанне ім як мінімум палітычных правоў.

“Праўда, спадзявацца, што ўлады пойдуць на гэта ў бліжэйшы час, думаю, не варта”, – дадае суразмоўца.

palitviazni.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства