Суды за ўстаноўчы сход Беларускага нацыянальнага кангрэсу (абноўлена)
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 10 гадзін раніцы 2 чэрвеня пачаўся разгляд пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) складзеным на Вячаслава Сіўчыка. Маецца на ўвазе устаноўчы сход Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які адбыўся 15 траўня ў Купалаўскім парку сталіцы.
Дарэчы, учора раніцай Вячаславу Сіўчыку праз адваката была ўручаная позва на суд у Цэнтральным раёне сталіцы. Яна суправаджаецца паперай пра ягоную прымусовую яўку. Гэткая ж позва ўручаная і на 6 чэрвеня.
Актывіст руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык заявіў адвод суддзі Маісейчыку. Пасля разгляду суддзя адвод адхіліў. Адвакат просіць перанесці разгляд справы на 6 чэрвеня, паколькі ў актывіста будзе яшчэ адна справа. Суддзя кажа, што ў гэты дзень няма слуханняў справы па Сіўчыку.
Суддзя выклікаў сведкаў Алега Лук’янава, які складаў пратакол правапарушэння. Адвакат распытвае яго аб пратаколе апытання сведкі. Сведка Адвакат пытаецца ў сведкі Рамана Бліноўскага, чаму пратаколы ідэнтычныя, як пад капірку? Суддзя пасмейваецца з гэтага. Цікава, што на месцы выступу адказчыка і сведкаў ляжыць Біблія і абразок.
Суддзя апытвае Сіўчыка пра заробак і ягоны памер. Той адказвае, што мае мінімум.
Па выніку, рашэнне суда - штраф 50 базавых велічынь.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска таксама сёння разглядаюцца адміністрацыйныя справы Мікалая Аўтуховіча, суддзя Мацкевіч, (арт. 23.34 КаАП, пачатак у 11-30). Справа Мікалая Аўтуховіча перанесеная на 7 чэрвеня.
Генадзя Федыніча (арт.23.34 і арт 23.4) суддзя Вайцэховіч, пачатак у 16-30;
Мікалая Статкевіча (арт.23.34 і арт 23.4) суддзя Міхаіл Хома, пачатак у 9-00;
Ўладзі Яроменкі (арт. 23ю34 КаАП). Яроменку суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла да штрафу ў памеры 50 базаваых велічынь.
Генадзя Фядыніча абвінавачвалі па частцы 2 артыкула 23.34 КаАП. На судзе старшыня прафсаюза РЭП растлумачыў, што арганізатары БНК мелі намер правесці імпрэзу ў памяшканьні і з гэтай мэтай звярталіся ў Мінгарвыканкам. Гарадскія ўлады адказалі лістом, у якім гаварылася, што ў Мінску заяўленым патрабаванням адпавядае каля 30 памяшканняў, і рэкамендавалі звярнуцца да іх уласнікам.
У якасці сведак суд выклікаў на працэс амапаўцаў Данева і Палавінкіна.
Довады абароны не перашкодзілі суддзі Вайтехович прысудзіць старшыні прафсаюза РЭП штраф у памеры 30 базавых велічынь (6,3 млн рублёў).