viasna on patreon

Яшчэ адзін штраф за “Праспект Нацыянальнага сцяга”

2016 2016-06-01T16:42:42+0300 2016-06-01T16:43:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shabunia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Цэнтральнага суду Менску Вікторыя Шабуня

Суддзя Цэнтральнага суду Менску Вікторыя Шабуня

Акцыя “Праспект Нацыянальнага сцяга", якая прайшла ў Менску 14 траўня, завяршылася для яе ўдзельнікаў складаннем пратаколаў правапарушэння і судамі. Сёння за бел-чарвона белы сцяг у судзе Цэнтральнага раёна Мінска судзяць яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі -  Юрася Лукашэвіча.

Суддзя Віторыя Шабуня спрабавала высветліць  стаўленне Лукашэвіча да сімволікі, сказала яму, што  "ў 1995 годзе быў рэферэндум і што вас там не задаволіла?”. Адбылася нават невялікая перапалка наконт таго, ці законны быў рэферэндум і што хацеў данесці сваімі дзеяннямі Лукашэвіч на Кастрычніцкай плошчы.

У якасці сведкі выступіў супрацоўнік міліцыі Андрэй Шушко, які ў той дзень нёс дзяжурства на плошчы. Ён паведаміў, што пазнаў Лукашэвіча, які трымаў сцяг і расцяжку. Ягоны калега Дзяніс Вясняк слова ў слова паўтарыў папярэднія паказанні.

Сведка які складаў пратакол, паведаміў, што 23 траўня Лукашэвіч быў апытаны ў РУУС, і пагадзіўся са сваімі паказаннямі.

Суддзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову – прызнаць Юрася Лукашэвіча вінаватым у парушэнні арт.23.34 КаАП і пакараць штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства