Павел Пракаповіч: Умовы ўтрымання ў Жодзінскім ІЧУ не адпавядаюць патрабаванням для падобных устаноў
21 мая ў Жодзіне былі арыштаваны сябры незалежнага прафсаюза прадпрымальнікаў «Салідарнасць» Алесь Макаеў, Павел Пракаповіч, Міхась Латышаў і Павел Старавойтаў за мітынг салідарнасці з прадпрымальнікамі. Затрыманыя правялі за кратамі двое сутак – суды адбыліся ў панядзелак. Паплечнікі спрабавалі перадаць ім прадуктовую перадачу, але яе не прынялі. Пра свой арышт сайту “Беларускага дакументацыйнага цэнтра” распавёў сябра прафсаюза «Салідарнасць» Павел Пракаповіч:
“Я быў затрыманы ў суботу, 21 траўня, каля 16 гадзін дня на тэрыторыіСтадзедаўскага кірмашугорада Жодзіна і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання да панядзелка, калі адбыўся суд.
Разам са мной былі затрыманы Алесь Макаеў, Алесь Абрамовіч, Міхась Латышаў і Павел Старавойтаў.
З суботы па панядзелак я знаходзіўся адзін у камеры.
Лічу, што ўмовы ўтрымання ў Жодзінскім ІЧУ не адпавядаюць патрабаванням для падобных устаноў.
Па-першае, мае асабістыя рэчы, сярод якіх былі тэлефон і USB-флэшка, не былі апячатаныя. Такім чынам, у міліцыянтаў быў доступ да спісу маіх кантактаў і асабістай інфармацыі на USB-флэшцы.
Па-другое, у нядзелю ежу давалі два разы – у абед і вечарам. Два разы разам з ежай давалі гарбату і кампот . У абед – кубак гарбаты, ўвечары – кубак кампота, звычайна чалавеку гэтага не дастаткова. Ежа была халоднай.
Па-трэцяе, у камеры было брудна. Смецце было паўсюль – на падлозе, стале, ложку, у камеры быў непрыемны пах.
Па-чацвёртае, у камеры было холадна. Коўдра была выдадзеная памерам 1,2 х 1,2 м. Прыйшлося спаць у адзенні.
Не былі выдадзены ні мыла, ні рушнік, ні туалетная папера. Мыла і рушнік, па словах супрацоўнікаў ІЧУ, не прадугледжаны.
Абавязкова падам скаргу на ўмовы ўтрымання (заўтра дашлю праваабаронцам анкету для затрыманых па адміністратыўных справах), бо ў будучым будуць затрымлівацца людзі, і не толькі па адміністратыўных справах, і не толькі мужчыны. Уявіць немагчыма, праз што прайшлаАлеся Садоўская, якая зараз як раз у Жодзіна… праз што прайшлі былыя палітвязні, якЯўген ВаськовічціМікола Аўтуховіч, якія шматразова змяшчаліся ў ШЫЗА…"