viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-05-24T08:54:00+0300 2016-05-24T10:57:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) уэфіры незалежнай радыёстанцыі“Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

"Хроніка": У Гомелі вынесены чарговы смяротны прысуд;Праваабарончы цэнтар “Вясна” адзначыў дваццацігоддзе ўрачыстай імпрэзай з удзелам замежных гасцей; Актывіста Алекса Кліменку аштафавалі на 60 базавых за пікет у падтымку Надзеі Саўчанка.

"Каментар эксперта": Неаднойчы атрымлівалі шырокі розгалас факты злоўжывання супрацоўнікамі праваахоўных органаў сваіх службовых паўнамоцтваў, калі пры затрыманні ці дастаўцы ў аддзяленне міліцыі грамадзян збівалі, прыніжалі, здзекваліся, застаючыся беспакараннымі. Гэта тычылася і грамадскіх актывістаў, і журналістаў, пры выкананні імі прафесійнага абавязку, і мірных грамадзян.

Аднак яшчэ ні разу мы не сталі сведкамі пакарання канкрэтных супрацоўнікаў, якія перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. Гэтым, у першую чаргу, і абгрунтаванае падобнае міліцэйскае бясчынства ў дачыненні да грамадзян, якіх яны закліканыя абараняць.

Сваімі развагамі на гэтую тэму падзяліўся юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павал Сапелка.

Госць рубрыкі "Асоба":Былы намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз, адзін з ініцыятараў працоўнай групы па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі. Дэвід Спаерз, распавёў пра важнасць міжнароднай салідарнасці ў вырашэнні пытання смяротнай кары ў Беларусі. Адмена смяротнага пакарання ці ўвядзенне мараторыя на выкананне такіх пакаранняў можа стаць яскравым крокам Беларусі ў бок цывілізаванага грамадства.

 У музычных паўзах – кампазіцыі на вершы беларускіх паэтаў з праекту “Заспявай 3.0”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства