viasna on patreon

Беларускія памежнікі знялі з цягніка заснавальніцу асацыяцыі “Голас” Лілію Шыбанаву

2016 2016-05-13T10:43:41+0300 2016-05-13T13:18:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shybanava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лілія Шыбанава. Фота ТАСС.

Лілія Шыбанава. Фота ТАСС.

Беларускія памежнікі 12 траўня ўначы знялі з цягніка ідля асабістага дагляду на 3 гадзіны заснавальніцу расійскай Асацыяцыі некамерцыйных арганізацый «У абарону правоў выбаршчыкаў "Голас" Лілію Шыбанаву. Пра гэта паведамляе Савет па правах чалавека пры прэзідэнце Расійскай федэрацыі.

Здарэнне адбылося ўначы на станцыі Гудагай, калі Шыбанава кіравалася з Вільні ў Маскву праз Беларусь, каб прыняць удзел у паседжанні СПЧ, прызначаным на 16 траўня. Ёй прапанавалі прайсці асабісты дагляд, пасля чаго мабільны тэлефон Шыбанавай не адказвае і дагэтуль.

Прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка паведаміў, што пасля праходжання пагранічнага кантролю і мытнага надгляду Шыбанава ў 23.30 пакінула Гудагай на таксі. Куды яна накіравалася, прадстаўніку Дзяржпагранкамітэта невядома, паведамляе БелаПАН.

Асацыяцыя "Голас", якая займаецца маніторынгам выбараў, стала першай у Расіі некамерцыйнай арганізацыяй, якую ў красавіка 2013 года прызналі "замежным агентам". У 2014 годзе яе ўключылі ў адпаведны рэестр Мінюста. Лілія Шыбанава некалькі гадоў жыве па-за межамі Расіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства