viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-05-10T05:48:41+0300 2016-05-10T05:48:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка":  У Гародні працягваецца ціск на сяброў незалежных прафсаюзаў;Актывіст Рыгор Грык звярнуўся ў Вярхоўны суд, бо не хоча мірыцца з абвінавачваннямі ў хуліганстве ды з выракам суду адносна яго несанкцыянаванага пікету; 6 траўня адбылася сустрэча праваабаронцаў з паслом Вялікабрытаніі Фіёнай Гіб; Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю ў абарону асуджанага да смерці Генадзя Якавіцкага.

"Каментар": Былы асуджаны Андрэй Князькоў распавёў, што пасля атрымання вытворчай траўмы ў калоніі, ён звярнуўся па афармленне працоўнай пенсіі па інваліднасці. Цяпер ён у судовым парадку дамагаецца пераразліку пенсійных выплат за год, які сышоў на збор папер і адстойвання свайго права на такую ​​пенсію. У студзені 2011 года асуджаны Андрэй Князькоў атрымаў траўму на вытворчасці ў Магілёўскай калоніі, дзе адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. 

Госць рубрыкі "Асоба": Арт-актывістка, мастак-акцыяніст з Масквы Катрын Ненашева. У межах міратворчага тыдня "Рухі да міру" яна праводзіла лекцыю "Пратэстнае і антываеннае мастацтва ў краінах СНД 90-е - наш час". Апроч таго яна з’яўляецца адной з удзельніц і арганізатарак выставы {НЕ МІР}, што таксама была зладжана падчас гэтага тэматычнага тыдня  ў адной з кватэр у цэнтры Менску. Катрын Ненашава распавяла пра тое, як з дапамогай медытатыўных швейных практык ды розных формаў мастакі-акцыяністы намагаюцца наладзіць камунікацыю з людзьмі далёкімі ад тэмы правоў чалавека і патлумачыць ім найперш іх правы, а таксама распавесці пра факты парушэнняў правоў з боку дзяржавы.

У музычных паўзах - гурт Mokalamity .

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства