За раздачу ўлётак аштрафаваныя актывісты АГП
https://spring96.org/be/news/83027
2016
2016-05-06T14:47:19+0300
2016-05-06T14:47:19+0300
2016-05-06T15:57:43+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Заводскага раёна Мінска 6-га траўня разгледзеў адміністрацыйныя справы актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Вольгі Маёравай і Дзяніса Красачкі. Іх абвінавацілі ў раздачы інфармацыйных матэрыялаў ля прахадной Менскага аўтамабільнага заводу 14 красавіка.
Суддзя Алена Някрасава прызнала іх вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КаАП).
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька аштрафаваны на 50 базавых велічынь, актывісты Вольга Маёрава і Дзяніс Красачка па 30 базавых велічынь кожны за раздачу інфармацыйных матэрыялаў, накіраваных супраць улады і ўрада.