viasna on patreon

Працягваецца ціск на сяброў незалежных прафсаюзаў

2016 2016-05-05T09:08:56+0300 2016-05-05T09:10:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif

Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Васіля Корабава — прадстаўніка Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці па Гарадзенскай вобласці. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце: так супрацоўнікі міліцыі акрэслілі акцыю актывістаў прафсаюза ў падтрымку звольненага са Слонімскай камвольнай фабрыкі Міхаіла Сошкі. Акцыя адбылася 31 сакавіка каля прахадной прадпрыемства.
На думку Васіля Корабава, дзеянні міліцыянтаў неабгрунтаваныя і носяць антызаконны характар:
— Пратакол падпісаны адным старэйшым участковым Слонімскага РУУС: без сведак, без нічога. Як, якім чынам ён складаў мне ўвогуле незразумела. Такіх дакументаў наша міліцыя вырабляе мноства. Яны напісаныя пад капірку. Відаць, наша міліцыя займаецца не той справай, якой займацца павінна: не шукаюць злачынцаў, а займаюцца невядома чым.   

Справу Васіля Корабава, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, разгледзіць суд Ленінскага раёна Гародні. Адпаведныя дакументы супрацоўнікі міліцыі накіравалі ў судовую ўстанову.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства