viasna on patreon

13 лістапада ў судзе Леніскага раёну г.Мінска адбыліся суды над маладафронтаўцамі, якія падчас канцэрту рок-гурту "NRM" раздавалі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у акцыі "НЕ – трэцяму рэфэрэндуму!". Артур Фінкевіч арыштаваны на 15 сутак, астатнія атрымалі штрафы па 20 базавых велічынь ( 1 базавая велічыня -- 16.500 бел.руб).

2003 2003-11-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 лістапада супрацоўнікі Ленінскага ўпраўленьня ўнутраных справаў затрымалі чатырох сяброў "Маладога Фронту", якія падчас канцэрту рок-гурту "NRM" раздавалі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у моладзевай акцыі "НЕ – трэцяму рэфэрэндуму!", якая мусіць адбыцца 24 лістапада.
Прадстаўнікамі затрыманых на судзе выступалі юрысты Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і Ўладзімір Лабковіч. Адміністратыўныя справы разглядалі суддзі Алена Церашкова і Аляксандр Шылько.
Вынікі судоў:
Артур Фінкевіч (арт 167.1 КаАП. Ч 2.) – 15 сутак адміністратыўнага арышту, бо зьяўляецца заяўляльнікам акцыі “НЕ – трэцяму рэфэрэндуму!", падаваў заяўку ў Мінгарвыканкам, а паводле “Закона Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь” – “Да атрыманьня дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемства яго арганізатар не мае права абвяшчаць у сродках масавай інфармацыі пра дату, месца і часе яго правядзеньня. Вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай улёткі, плакаты і іншыя матэрыялы”.
Вараб’ёва Вольга з гораду Брэст (Арт 167.1 КаАП ч.1 парушэньне парадку правядзеньня і арганізацыі масавых мерапрыемстваў) – штраф 20 базавых адзінак
Алена Скарабунова (Арт 167.1 КаАП ч.1 парушэньне парадку правядзеньня і арганізацыі масавых мерапрыемстваў) – штраф 20 базавых адзінак
Эдвард Зелянкоў (Арт 167.1 КаАП ч.1 парушэньне парадку правядзеньня і арганізацыі масавых мерапрыемстваў) – штраф 20 базавых адзінак

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства