За раздачу інфармацыйных улётак актывістаў АГП чакаюць суды
Суд Заводскага раёна Мінска 6-га траўня разгледзіць адміністрацыйныя справы актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Вольгі Маёравай і Дзяніса Красачкі.
Іх абвінавачваюць у раздачы інфармацыйных матэрыялаў. З гэтай нагоды старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў Радыё Свабода, што ў выніку можа быць створаны небяспечны прэцэдэнт, якога раней не было ў гісторыі Беларусі: інфармацыю пра тое, што нашых актывістаў будуць судзіць, мы атрымалі пасля таго, як раздалі адпаведныя матэрыялы на прахадной Менскага аўтамабільнага заводу».
Паколькі ў адміністрацыйным кодэксе адсутнічае пакаранне непасрэдна за раздачу інфармацыйных матэрыялаў, пратаколы могуць быць складзеныя за несанкцыянаванае пікетаванне, альбо за незаконны выраб прадукцыі СМІ.