viasna on patreon

Дзярждэпартамент ЗША віншуе “Вясну” з 20-годдзем

2016 2016-05-03T11:50:43+0300 2016-05-03T11:53:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/us-ds.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віншаванне, дасланае на імя кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага намеснікам памочніка Дзяржсакратара па правах чалавека, дэмакратыі і працы Робертам Бершчынскім, сканчаецца беларускамоўным “Жыве Беларусь!”.

“Паважаны спадар Бяляцкі!

Ад імя Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, прыміце мае сардэчныя віншаванні з нагоды дваццатай гадавіны з дня заснавання “Вясны”.

На працягу двух дзесяцігоддзяў адданыя сваёй справе супрацоўнікі і валанцёры “Вясны” працуюць нястомна і бясстрашна дзеля аказання дапамогі ахвярам палітычнага пераследу, вывучэння і маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама павышэння дасведчанасці аб дэмакратычных стандартах і практыках у краіне. Вашая штодзённыя барацьба служыць прыкладам таго, што значыць самааддана працаваць ад імя сваіх суграмадзянаў, каб садзейнiчаць павазе іх усеагульных правоў і асноўных свабодаў. Сапраўды натхняе тое, што Вы працягваеце гэтую штодзённую працу цягам апошніх дваццаці гадоў.

Злучаныя Штаты падтрымліваюць бачанне моцнай, квітнеючай і дэмакратычнай Беларусі, і мы лічым, што такія незалежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, як “Вясна”, адыгрываюць важную ролю ў рэалізацыі гэтых памкненняў. Мы з задавальненнем адзначаем значныя намаганні “Вясны” і жадаем Вам усялякіх поспехаў дзеля пабудовы будучыні, якой народ Беларусі сапраўды варты.

Жыве Беларусь!

Роберт Бершчынскі,
намеснік памочніка Дзяржсакратара па правах чалавека, дэмакратыі і працы”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства