Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": 28 красавіка ў Мінску працягнуліся суды над удзельнікамі Дня волі; Следчы камітэт пасля трохмесячнай праверкі вырашыў не пачынаць крымінальную справу па факце збіцця журналіста TUT.BY Паўла Дабравольскага; У Наваполацку быў затрыманы сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Андрэй Гайдукоў; Вечарам 29 красавіка было затрымана не менш за шэсць раварыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы".
"Каментар эксперта": 28 красавіка ў офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” адбылася сустрэча з прадстаўнікамі МЗС Даніі на чале з кіраўніком Дэпартамента еўрапейскага добрасуседства Уфэ Балслэвам. Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі распавёў пра тэмы гутаркі з прадстаўніком МЗС Даніі, а таксама ўмовы грунтоўнага дыялогу паміж Беларуссю і ЕС.
"Падзея": З 1 па 9 траўня моладзевыя Праваабарончая Група-Беларусь праводзіць міратворчы тыдзень "Рухі да Міру". Фокус дзеянняў тыдня - розныя мірныя практыкі выражэння сваёй міратворчай пазіцыі. У гэты час плануецца правядзенне розных мерапрыемстваў, мэтай якіх з'яўляецца знайсці аднадумцаў сярод моладзі і арганізацый для работы ў міратворчасці па ўсім свеце.
"Час выбараў": 27 красавіка адбылася нарада старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з прэзідэнтам краіны, на якой яна ўзгадніла з прэзідэнтам прапановы ЦВК па змяненнях выбарчага працэсу ў адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ. Аднак праваабаронцы адзначаюць, што большасць рэкамендацый АБСЕ Цэнтрвыбаркам не былі ўлічаны наогул.
У музычных паўзах - гурт МутнаеВока .