Грамадскасць Маладэчна абмеркавала праблемы, звязаныя з будаўніцтвам свінакомплексу
У Маладэчна 29 красавіка адбыўся чарговы круглы стол, на якім абмяркоўвалася справаздача аб Ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) праекту будаўніцтва другога буйнога свінакомплекса на 100 тысяч галоў у Маладзечанскім раёне. Пра гэта сайту "Вясны" паведаміў праваабаронца Аляксандр Капуцкі.
Эксперт з Мінска, якая прымала ўдзел у грамадскай экспертызе справаздачы аб АУНА, прадстаўнік Цэнтра экалагічных рашэнняў Наталля Блышчык, азнаёміла прысутных з заўвагамі і каментарамі да справаздачы, спынілася на найбольш вострых праблемах, якія патрабуюць вырашэння з боку праектоўшчыкаў, такіх як забруджванне грунтовых вод і глебы, пытанні утылізацыі адкідаў жывёлагадоўлі, адсутнасць комплекснага падыходу да ўсіх праблем, звязаных з адмоўным уздзеянем на навакольнае асяроддзе. Затым Блышчык адказала на шматлікія пытанні прысутных. Недаўменне ўдзельнікаў круглага стала выклікала і тое, што Маладзечанскі райвыканкам прызначыў сход па абмеркаванні справаздачы аб АУНА, які мае адбыцца 6 траўня 2016 г., у будынку Палачанскага сельскага выканкаму, хаця заяўку на сход падавалі жыхары горада Маладэчна.