viasna on patreon

"Белсат" паразмаўляў з адным са збітых АМАПам раварыстаў (відэа)

2016 2016-05-01T10:43:49+0300 2016-05-02T12:15:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ravaryst_paboi.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзельнік роварнага заезду «Крытычная маса» будзе здымаць пабоі і спадзяецца, што праваабаронцы дапамогуць яму пакараць #маюміліцыю.

«Калі нас загналі ў аўтобус заўважыў, што ў мяне вываліўся кавалак зуба. За кожнае слова яны білі па галаве. Добра, што я быў у касцы», – распавядае Аляксей карэспандэнту «Белсату».

Акрамя таго, стала вядома, што на Дзмітрыя Паліенку і Станіслава Канавалава ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 364 Крымінальнага кодэксу - "Насілле або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Яму пагражае да шасці гадоў зняволення.

Нагадаем, што вечарам 29 красавіка было затрымана не менш за шэсць раварыстаў – удзельнікаў роварнага заезду «Крытычная маса». Пазней, пасля падпісання пратаколаў чатырох з шасці адпусцілі, а ў дачыненні да Станіслава Канавалава і Дзімтрыя Паліенкі узбудзілі справы. Афіцыйнай інфармацыі ад праваахоўных органаў дагэтуль няма.

"Белсат" паразмаўляў з адным са збітых АМАПам раварыстаў (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства