viasna on patreon

12 лістапада суд Чыгуначнага раёну г. Гомеля асудзіў арганізатараў грамадзкага галасаваньня, якія высьвятлялі стаўленьне грамадзянаў да магчымага працягу прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.

2003 2003-11-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзьдзя Ганна Новік разглядзела адміністрацыйныя справы сябраў АГП Алеся Карніенкі і Васіля Палякова. вынесла рашэньне -- кожнаму 1 мільён 650 тысячаў рублёў штрафу.

7 лістапада, на санкцыянаваным гарвыканкамам пікеце яны праводзілі грамадзкае галасаваньне адносна працягу прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Міліцыя затрымала арганізатараў пікету і абвінаваціла іх у парушэньні парадку пікетаваньня. У судовай пастанове сьцяврджаецца, што замест пікету быў арганізаваны мітынг.

Нагадаем, што судзьдзя Ганна Новік ў свой час прымала рашэньне пра канфіскацыю кампутарнай тэхнікі ў грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” і моладзёвага цэнтру “Гарт”,

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства