viasna on patreon

Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў пікет супраць павышэння пенсійнага ўзросту

2016 2016-04-15T16:55:19+0300 2016-04-15T16:56:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnav-sud-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З ініцыятывай высадзіць ў старым парку культуры і адпачынку Баранавічаў 58 вербаў і 63 дубы (колькасць дрэваў нагадвала б пра павышэнне пенсійнага ўзросту) і ўсталяваць побач валун з таблічкай да гарадскіх уладаў звярнуўся мясцовы грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус.

Паводле яго слоў, акцыя на працягу трох гадзін планавался 19 красавіка на пляцоўцы ў старым парку культуры і адпачынку, якую гарвыканкам вызначыў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Мэта пікета з удзелам трыццаці чалавек была акрэслена ў заяўцы як пратэст у сувязі з павышэннем пенсійнага ўзросту ў Беларусі. Падчас акцыі яе ўдзельнікі збіраліся высадзіць 58 вербаў і 63 дубы, а паміж імі ўсталяваць валун вагой каля трох тон з надпісам “Дзякуй роднай уладзе за павышэнне пенсійнага ўзросту!”.

У адказе гарвыканкама гаворыцца, што ўлады не даюць дазвол на правядзенне пікета, бо Мікалай Чарнавус не выканаў патрабаванні артыкула 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Ніякіх канкрэтных тлумачэнняў наконт прычын забароны акцыі ў лісце ад гарвыканкама няма (фота). 

Мікалай Чаранвус нагадаў, што сёлета накіроўваў у Баранавіцкі гарвыканкам заявы на правядзенне чатырох мерапрыемстваў, і ўсе яны былі забаронены мясцовай уладай паводле розных фармальных прычын. Зараз грамадскі актывіст мае намер накіраваць адпаведную скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства