viasna on patreon

Аршанцы змагаюцца супраць вырубкі дрэваў і будаўніцтва гандлёвага цэнтру

2016 2016-04-11T16:44:47+0300 2016-04-11T16:45:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-budoulia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгортванне будаўнічай пляцоўкі каля дома №10 па вуліцы Сямёнава стала поўнай нечаканасцю для мясцовых жыхароў. Іх паставілі перад фактам, што зялёная зона каля дома будзе знішчаная, а пад вокнамі, літаральна за некалькі метраў, пабудуюць двухпавярховы гандлёвы цэнтр.

Нечаканая навіна ўзбурыла жыхароў, якія збудавалі тут кватэры за ўласныя грошы – бо гэта каапэратыўны дом, а таксама ўласнымі рукам садзілі дрэвы – каб пад вокнамі былі зеляніна і цень.

“Мы даведаліся пра ўсё толькі тыдзень таму, калі рабочыя пачалі агароджваць плотам будаўнічую пляцоўку, -- распавядае мясцовая жыхарка. – Будаўнікі нам сказалі, што тэрыторыя выкуплена прыватным прадпрымальнікам, і што ён хоча збудаваць адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр. Навошта тут гандлёвы цэнтр, калі ў людзей грошай няма, і калі побач – вялікая крама “Алмі” і невялічкі кірмаш? Навошта вырубаць дрэвы, якія былі “зялёным кутком” у нашых “каменных джунглях”? Эмоцыі ў людзей аж зашкальвалі, дэлегацыя накіравалася ў райвыканкам, але вярнулася ні з чым. Ім сказалі, што яшчэ ў 2013 годзе быў аўкцыён, і нейкі віцебскі прадпрымальнік набыў права тут будавацца. І што мы, маўляў, таксама маглі выкупіць гэты ўчастак, калі б хацелі. А што не ведалі – дык, маўляў, ніхто не вінаваты… “

Жыхары дома №10 напісалі калектыўны ліст у райвыканкам, Віцебскі аблвыканкам, у дзяржкантроль і ў прэзідэнцкую адміністрацыю. З адміністрацыі ўжо прыйшоў адказ – што допіс накіравалі на разбіральніцтва да мясцовых уладаў.   

“Увесь мінулы тыдзень мы раіліся, правялі 10 красавіка сход і сабралі подпісы пад новым лістом да ўладаў. Ён атрымаўся ўжо не такі эмацыйны, затое з дакладнымі юрыдычнымі фармулёўкамі. Але ў панядзелак 11 красавіка гэта ліст у райвыканкаме ў нас не прынялі. Сказалі, што ёсць папярэдні на тую ж тэму, а таму яшчэ адзін – не возьмуць. Мы лічым, што гэта парушэнне! Хіба ж можна адмаўляць грамадзянам у іх жаданні звярнуцца да уладаў? “— працягвае жыхарка дома №10 па вуліцы Сямёнава.

Дарэчы, на плане аб’екта, вывешанага на плоце вакол будоўлі, напісана незразумелае: што будаўніцтва вядзецца на вуліцы імя 60-годдзя БССР. Мясцовыя жыхары не выключаюць, што тут мае месца нейкае махлярства. Яны вырашылі супольна наймаць адваката і судзіцца з тымі, хто дазволіў гэтае будаўніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства