Брэст: актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” маюць намер правесці пікет супраць пагаршэння матэрыяльнага становішча грамадзян
https://spring96.org/be/news/82789
2016
2016-04-11T10:59:00+0300
2016-04-11T10:59:00+0300
2016-04-11T10:59:55+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле словаў заяўніка акцыі - старшыні гарадской структуры партыі Людмілы Дзенісенкі, двухгадзінны пікет запланаваны на 29 красавіка ў цэнтры горада на вуліцы Савецкай.
“Мы хочам прыцягнуць увагу грамадскасці да зніжэння ўзроўню жыцця грамадзян у сувязі з ростам коштаў на тавары, камунальныя і транспартныя паслугі”, - распавяла Людміла Дзенісенка. Паводле яе слоў, у такіх умовах ёсць неабходнасць рабіць індэксацыі заробкаў, пенсій і сацыяльных дапамог у адпаведнасці з узроўнем інфляцыі.
Акрамя таго, удзельнікі акцыі збіраюцца таксама выказаць пратэст супраць павышэння ўзросту выхаду на пенсію.