Цэнтральны суд Мінска: штрафы, штрафы, штрафы
https://spring96.org/be/news/82786
2016
2016-04-08T13:54:42+0300
2016-04-08T13:54:42+0300
2016-04-09T07:15:08+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 8 красавіка разглядаюцца адміністрацыйныя справы Яўгена Батуры, Дзяніса Красачкі і Галіны Цярэнцьевай і яшчз каля дзесяці актывістаў.. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце салідарнасці з Надзеяй Саўчанка каля расійскай абмасады ў Мінску 21 сакавіка.
Дзяніса Красачку па двух эпізодах (21 сакавіка і Дзень волі 25 красавіка) суд пастанавіў пакараць штрафам у памеры 40 базавых велічынь.
Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Наталля Гарачка-Басалыга, Вольга Нікалайчык, Галіна Цярэнцьева, Л. Стома, А Цярэшка, А Кліменка атрымалі штрафы ад 15 да 50 базавых велічынь.
Справа Яўгена Батуры будзе разглядацца ў 17-30. Пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь.