viasna on patreon

У Светлагорску прайшла акцыя па ўшанаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій (фота)

2016 2016-03-30T12:14:47+0300 2016-03-30T12:16:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk-kryz-repres-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 сакавіка ў Светлагорску прайшла акцыя па ўшанаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Мерапрыемства было прымеркаванае да Дня Волі, які грамадзянская супольнасць Беларусі святкуе 25 сакавіка, але з-за тэхнічных праблем вырашана было перанесці мерапрыемства на некалькі дзён. 29 сакавіка на памятным крыжы, адноўленым актывістамі райцэнтру 1 снежня 2015 года, была замацавана інфармацыйная шыльда: «Крыж усталяваны у памяць аб жыхарах Шацілак і раёна, якія загінулі ў выніку беспадстаўных палітычных рэпрэсій». Аб гэтым паведаміў рэгіянальны каардынатар аргкамітэту па стварэнні руху салідарнасці «Разам», грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка. Па яго словах, актывісты са Светлагорску і Гомеля паклалі да крыжа кветкі, запалілі свечкі ў памяць тых, хто загінуў у час сталінскіх рэпрэсій.

Нагадаем, крыж на мясцовых могілках у Светлагорску быў адноўлены у снежні 2015 года. У 1992 годзе на старых могілках па ініцыятыве Беларускага народнага фронту, Таварыства беларускай мовы і па рашэнні райвыканкама быў усталяваны крыж у памяць пра ахвяр рэпрэсій, але помнік прапаў.

«Дакладна невядома, дзе падзеўся крыж - або яго адмыслова знішчылі, ці ён прыйшоў у непрыдатнасць ад часу. Мы вырашылі аднавіць справядлівасць і ўшанаваць памяць ахвяр рэпрэсій, таму вырабілі і ўсталявалі на дадзеным месцы новы крыж», - паведамляў раней грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства