viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-03-29T13:15:48+0300 2017-10-25T14:56:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка":  Вярхоўны не задаволіў скаргу журналісткі Таццяны Смоткінай; Следчыя не змаглі ўстанавіць асоб, якія пры затрыманні зламалі сківіцу “графіцісту” Касінераву; Скарга журналіста Віктара Парфёненкі зарэгістравана ў Камітэце ААН па правах чалавека.

"Каментар эксперта": Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднанняў, партыяў, фондаў застаецца складаным і пакідае прастору для адвольнай адмовы ў рэгістрацыі любой новастворанай арганізацыі на малазначных падставах. Органы юстыцыі адмаўлялі ў рэгістрацыі шэрагу грамадзкіх аб’яднанняў, якія цягам 2015 года падавалі дакументы для рэгістрацыі.Юрыст Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі Юры Чаусаваў распавёў пра становішча ў галіне рэгістрацыі некамерцыйных прыватных арганізацый у нашай краіне.

"Па-за межамі" : 28 сакавіка ў Азербайджане выйшаў на свабоду праваабаронца Інтыгам Аліеў. Вярхоўны суд змяніў яму турэмны тэрмін на ўмоўны. Адвакат Аліева заявіў, што будзе дамагацца поўнай рэабілітацыі падабароннага ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Інтыгам Аліеў быў прызнаны Amnesty İnternational "вязнем сумлення". Яго вызвалення і іншых палітвязняў настойліва патрабавалі ЗША, ЕС, СЕ, АБСЕ і іншыя міжнародныя структуры.

"Асоба": Летась беларускія валанцёры цягам некалькіх месяцаў прымалі актыўны ўдзел у працы арганізацыі дапамогі перасяленцам "Станцыя Харкаў". Гэтая супраца стала магчымай дзякуючы Беларускай Праваабарончай Гуманітарнай місіі ва Украіне, арганізаванай праваабарончым цэнтрам Вясна. Асноўная мэта гэтай місіі – дапамога ўкраінскім перасяленцам з зоны канфлікту, якіх у адным толькі Харкаве улетку налічвалася больш за 100 тысяч чалавек.
Госця рубрыкі "Асоба" - Ева Гукалава, кіраўніца і стваральніца арганізацыі дапамогі перасяленцам “Станцыя Харкаў”. 

У музычных паўзах - Лявон Вольскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства