Мы думаем пра Брусель
https://spring96.org/be/news/82647
2016
2016-03-23T14:46:23+0300
2016-03-23T14:46:23+0300
2016-03-23T15:09:39+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/burssels_mourn_2016.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У сувязі з тэрактамі, якія 22 сакавіка адбыліся ў Бруселі, Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае спачуванні жыхарам бельгійскай сталіцы, падзяляючы боль з пацярпелымі і сем’ямі загінулых.
Таксама выказваем салідарнасць нашым калегамі з брусельскага офіса Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). І спадзяемся, што, нягледзячы на самыя сур’ёзныя выклікі тым універсальным каштоўнасцям, якія мы ўсе падзяляем, агульны еўрапейскі дом здолее застацца бяспечным для людзей розных нацыянальнасцяў і рэлігій.