«Белсат» робіць чарговую спробу атрымаць акрэдытацыю ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/82628
2016
2016-03-22T09:37:26+0300
2016-03-22T09:37:26+0300
2016-03-22T09:37:30+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg
21 сакавіка тэлеканал «Белсат» падаў адпаведны пакет дакументаў Міністэрства замежных спраў.
«Цяпер мы падалі заяўку на акрэдытацыю не карпункта, як рабілі раней, але асобных карэспандэнтаў і аператараў. Дакументы аформленыя згодна з патрабаваннямі, таму фармальных падставаў адмовіць нам няма», – пракаментаваў афіцыйны прадстаўнік канала ў Беларусі Аляксей Мінчонак.
Раней канал 3 разы атрымліваў адмовы ў акрэдытацыі карпункта ў Менску. Прычынай было «замкнёнае кола»: паводле МЗС, нашыя супрацоўнікі ўжо парушалі заканадаўства РБ, працуючы для «Белсату» без санкцыі МЗС.
Спадарожнікавы канал «Белсат» вяшчае з 10 снежня 2007 году. Ён створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання, дзе і размяшчаецца рэдакцыя канала ў Варшаве.