viasna on patreon

Украінскаму гурту “Фіолет” забаранілі ўезд у Беларусь

2016 2016-03-19T15:20:00+0300 2016-03-21T15:22:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona-fialet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 18 сакавіка планаваўся канцэрт гэтага гурта ў Брэсце, але нечакана для ўсіх ён быў адменены. Прычына адмены стала вядома з запісу ў сацыяльных сетках саліста Сяргея Мартынюка.

Паводле музыканта, падчас перасячэння украінска-беларускай мяжы высветлілася, што ў сувязі з забаронай уезду на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі ён не можа трапіць і ў Беларусь. У выніку былі адмененыя канцэрты гурта не толькі ў Брэсце, але і ў Мінску, і ў Віцебску. Сяргей Мартынюк вельмі расчараваны такімі абставінамі, бо беларускія прыхільнікі гурта два гады чакалі гэтых выступаў.    

Як адзначыў арганізатар гастроляў гурта “Фіолет” па Беларусі Зміцер Назараў, яму сорамна і крыўдна, калі таленавітыя не могуць прыехаць у нашу краіну. Звароты ў Дзяржаўны памежны камітэт РБ не змаглі вырашыць сітуацыю: там спаслаліся на рашэнне РФ і немагчымасцю прыняць ўласнае рашэнне, бо Расія і Беларусь знаходзяцца ў “саюзнай дзяржаве” і ўзгадняюць падобныя пытанні на іншым узроўні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства