Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Каментар эксперта": Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч пракаментаваў выказванне Кіраўніка МУС Беларусі Ігара Шуневічапра тое , што ведамства праводзіць праверачныя мерапрыемствы і збірае інфармацыю наконт удзелу беларусаў у баявых дзеяннях ва Украіне. Ён патлумачыў, што гэта можа быць падставаю для ўзбуджэння крымінальных спраў па артыкуле «Наёмніцтва».
"Падзея": Актывістка і вольная правабаронца Таццяна Гацура распавяла пра праект зладжаны выспускнікамі летняй школы правоў чалавека ў Вільні. Ініцыятыва моладзі была скіраваная на распаўсюд інфармацыі пра смяротнае пакаранне сярод жыхароў вёсак. Для гэтага яны падрыхтавалі тэматычныя ўлёткі з статыстычнымі дадзенымі і расповедам пра справу Міхаіла Гладкага.
Госць рубрыкі Асоба: намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз, адзін з ініцыятараў працоўнай групы па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі. Дэвід Спаерз, распавёў пра важнасць міжнароднай салідарнасці ў вырашэнні пытання смяротнай кары ў Беларусі
У музычных паўзах - Janis Joplin.