viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-03-15T10:08:00+0300 2016-03-21T10:13:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Каментар эксперта": Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч пракаментаваў выказванне Кіраўніка МУС Беларусі Ігара Шуневічапра тое , што ведамства праводзіць праверачныя мерапрыемствы і збірае інфармацыю наконт удзелу беларусаў у баявых дзеяннях ва Украіне. Ён патлумачыў, што гэта можа быць падставаю для ўзбуджэння крымінальных спраў па артыкуле «Наёмніцтва».

"Падзея": Актывістка і вольная правабаронца Таццяна Гацура распавяла пра праект зладжаны выспускнікамі летняй школы правоў чалавека ў Вільні. Ініцыятыва моладзі была скіраваная на распаўсюд інфармацыі пра смяротнае пакаранне сярод жыхароў вёсак. Для гэтага яны падрыхтавалі тэматычныя ўлёткі з статыстычнымі дадзенымі і расповедам пра справу Міхаіла Гладкага.

Госць рубрыкі "Асоба": Былынамеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз, адзін з ініцыятараў працоўнай групы па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі. Дэвід Спаерз, распавёў пра важнасць міжнароднай салідарнасці ў вырашэнні пытання смяротнай кары ў Беларусі

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Janis Joplin.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства