Запрашаем валанцёраў на назіранні за масавымі мерапрыемствамі
Мірныя сходы ў Беларусі маюць жорсткія прававыя рамкі. Па адзнаках экспертных міжнародных устаноў беларускі закон аб масавых мерапрыемствах не адпавядае міжнародным стандартам правоў чалавека.
Ці так гэта насамрэч, што можна палепшыць і што дакладна адбываецца ў нас – на гэтыя пытанні можна адказаць пры дапамзе назірання за мірнымі сходамі ўжо зараз!
Вы можаце паспрабаваць свае сілы на бліжэйшых сходах – 25 сакавіка і 26 красавіка ў Мінску. Прапануем дыстанцыйнае і вочнае папярэдняе навучанне.
Каб стаць назіральнікам, вам патрэбна зрабіць некалькі дзеянняў:
- Зарэгістравацца на старонцы відэакурсу і пачакаць ліст з пачатковай інфармацыяй.
- Прайсці дзве часткі відэа-курсу да 21 сакавіка.
- Прыйсці на вочны інструктаж-семінар 23 сакавіка (серада) у 19:00 у Мінску.
На сустрэчы праваабаронца ПЦ “Вясна” Наста Лойка распавядзе, як паводзіць сябе падчас правядзення масавага мерапрыемства і арыентавацца ў тым, што адбываецца навокал.
Запрашаем актыўных назіральнікаў у каманду!