viasna on patreon

Брэст: супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага жыхара, які збіраўся спаліць у парку пудзілы “бюракрата” і “карупцыі”

2016 2016-03-14T11:55:04+0300 2016-03-14T11:55:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-maslen-zatr-kazak-vital-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інцыдэнт здарыўся 13 сакавіка каля вогнішча ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе ладзіліся народны гулянні “Бывай, Масленіца!”

Грамадскі актывіст Віталь Казак прынес у парк зробленыя сваімі рукамі пудзілы “бюракрата” і “карупцыі”, якія падрыхтаваў адмыслова для таго, каб спаліць у традыцыйным вогнішчы падчас святкавання Масленіцы. Тым больш, што ў парку існуе традыцыя спальвання падобных пудзілаў: у прыватнасці, сёлета ў вогнішча трапілі пудзілы, на якіх было напісана “інфляцыя”, “дармаед”, “тэрарыст”, “п’янства” ды іншыя словы.

Аднак калі Віталь Казак наблізіўся да вогнішча з самаробнымі пудзіламі “бюракрата” і “карупцыі”, да яго падыйшлі супрацоўнікі міліцыі, патлумачылі, што ён перашкаджае святкаваць, і загадалі прайсці ў службовы аўтамабіль. У выніку праз пэўны час актывіста вызвалілі, але пудзілаў не вярнулі.

Віталь Казак які вядомы ў Брэсце як арганізатар сходаў жыхароў для адстойвання сваіх правоў у канфлікатах з мясцовымі ўладамі, не лічыць, што здзейсніў нейкае правапарушэнне. Справа ў тым, што ў мінулыя гады на Масленіцу ў Брэсце спальвалі пудзілы і “бюракрата”, і “карупцыі”, таму цяперашняя забарона выглядае вельмі дзіўна.

Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства