Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": Шматлюдныя акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанка прайшлі ў розных краінах свету; Павел Севярынец атрымаў СМС з суду Цэнтральнага раёна Менску.
"Каментар эксперта": Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда распавёў пра тое, штоАляксей Хмялеўскі, брат асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Хмелеўскага, паведаміў праваабаронцам пра невыносны прэсінг у Навасадскай ПК-14, які распачаўся пасля вынясення гэтага смяротнага прысуду.
"Падзея": Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна" далучыліся да акцыі Amnesty International, накіраваўшы паслу Азербайджана ў Беларусі зварот у сувязі з пагаршэннем здароўя азербайджанскага вязня сумлення Інтыгама Аліева.
Госць рубрыкі "Асоба": Праваабаронца з Магілёва Барыс Бухель. Ён заўсёды займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Яшчэ ў савецкі час ўдзельнічаў у прафсаюзнай дзейнасці на заводзе імя Кірава, дзе на той час працаваў канструктарам, цяпер працуе юрыстам у мясцовай філіі праваабарончага цэнтра Вясна.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Zaz.