viasna on patreon

Віншуем беластоцкую “Ніву” з юбілеем!

2016 2016-03-04T17:22:48+0300 2016-03-05T13:05:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння самы папулярны тыднёвік беларусаў Беласточчыны адзначае 60-годдзе. За часы існавання за выданнем трывала замацаваўся імідж цытадэлі беларушчыны.  

Першы нумар “Нівы” выйшаў 4 сакавіка 1956 году.

“Для мяне, як чалавека, які нарадзіўся ў маленькай пушчанскай вёсцы на польска-беларускай мяжы, для маіх дзядоў і бацькоў, для ўсіх беларусаў Беласточчыны «Ніва» была і ёсьць адным з важных падмуркаў нашай нацыянальнай тоеснасьці ў Польшчы. Мне неяк падумалася, як можна коратка расшыфраваць абрэвіятуру слова «Ніва», і я прыдумаў: «НІВА» — «Наша І Ваша Апора». На старонках тыднёвіка мы засяроджваемся менавіта на нашым беларускім пункце гледжаньня. Мы таксама стараемся наблізіць да нашых чытачоў тое важнае, што робіцца ў Беларусі. Той, хто цікавіцца справамі беларусаў у Польшчы, ня можа абмінуць рэдакцыі «Нівы»”, - так пра сваё выданне падчас нядаўняга візіту ў Беларусь распавёў “Свабодзе” галоўны рэдактар Яўген Вапа.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” сардэчна віншуе рэдакцыю, аўтараў і прыхільнікаў “Нівы” з юбілеем і жадае выданню, каб удзячная аўдыторыя пашыралася, а супрацоўнікам – невычэрпнай творчай энэргіі і плёну ў рэалізацыі ўсіх ідэяў і задумаў!      

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства