viasna on patreon

Падчас студэнцкага маніторынгу больш за сотню навучэнцаў ВНУ заявілі аб парушэнні сваіх правоў

2016 2016-01-28T10:02:35+0300 2016-01-28T10:02:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studentyaudytoryja.jpg

 Больш за сотню студэнтаў заявілі аб парушэнні сваіх правоў падчас студэнцкага маніторынгу, паведаміла член ініцыятыўнай групы StudentWatch Аляксандра Кузьміч на прэзентацыі маніторынгу выканання Беларуссю дарожнай карты рэформы вышэйшай адукацыі 27 студзеня ў Мінску.

Яна распавяла, што студэнцкі маніторынг праводзіўся Цэнтрам развіцця студэнцкіх ініцыятыў (установа "Гедэўс"), маладзёжнай прафсаюзнай групай "Студрада" і ўстановай "Офіс 24"
Студэнты заяўлялі пра націск на іх падчас кампаніі прэзідэнцкіх выбараў, збору подпісаў супраць платных пераздач у БДУ і пасля правядзення ў Мінску акцыі "Марш студэнтаў" 2 снежня.
Паводле паведамленняў студэнтаў, зафіксаваных падчас маніторынгу, большасць з іх выклікалі на асабістую размову з адміністрацыяй, шмат каму пагражалі выключэннем з ВНУ, тэлефанавалі, дасылалі паведамленні на электронную пошту. Маладыя людзі заяўлялі таксама пра націск з боку выкладчыкаў.
Большасць са студэнтаў, якія заявілі пра пераслед адміністрацыі (70 чалавек), вучацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, 17 — у педуніверсітэце імя Максіма Танка. Некалькі чалавек з'яўляюцца студэнтамі Беларускага медыцынскага ўніверсітэта, Мінскага лінгвістычнага і іншых ВНУ.
"Характэрна, што студэнты, якія вучацца, прыходзяць у нашы арганізацыі ўжо пасля выключэння, — сказала Аляксандра Кузьміч. — Напрыклад, каля дзесяці чалавек заявілі, што ім вынеслі вымовы за ўдзел у "Маршы студэнтаў", але па дапамогу да нас яны не звярталіся. Студэнты нават у маніторынгу ўдзельнічалі ананімна, бо асцерагаліся пераследу з боку адміністрацыі".

Паводле звестак маніторынгу, з БДУ выключылі фармальна за акадэмічную непаспяховасць, а паводле слоў студэнтаў, за ўдзел у "Маршы студэнтаў" двух чалавек. Студэнцкі актывіст Глеб Вайкуль адлічаны з другога курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Іншы студэнт, які пажадаў, каб яго імя не называлася, настойвае на тым, што адлічаны з хімічнага факультэта за студэнцкую актыўнасць, у тым ліку за ўдзел у "Маршы студэнтаў".

"Адміністрацыя пайменна ведала тых, хто быў удзельнікам кампаніі "Студэнты супраць". Я адчуваў націск з боку адміністрацыі адразу пасля правядзення "Марша студэнтаў", — сказаў былы студэнт БДУ.

Да сесіі ён дапушчаны не быў, акадэмічная запазычанасць заключалася ў тым, што ён прапускаў заняткі. Фармальная прычына адлічэння — акадэмічная непаспяховасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства