viasna on patreon

Баранавіцкія прадпрымальнікі хочуць правесці сход у памяшканні гарвыканкама

2016 2016-01-22T22:57:30+0300 2016-01-22T22:57:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-ip-strajk-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З гэтай прапановай яны звярнуліся пісьмова ў Баранавіцкі гарвыканкам. На сустрэчу прадпрымальнікі запрасілі адказных асоб з гарадскога ўпраўленчага апарата, а таксама дэпутатаў Нацыянальнага сходу, абраных жыхарамі Баранавічаў. Адзін з арганізатараў сустрэчы прадпрымальнік Мікола Чарнавус адзначае:

-Сход запланаваны на 26 студзеня на 11 гадзін раніцы. Прадпрымальнікі хочуць паслухаць адказных чыноўнікаў, а таксама дэпутатаў Нацыянальнага сходу з Баранавіч, што яны зрабілі за гэты месяц, каб пераадолець крызіс, які склаўся вакол прадпрымальнікаў у сувязі з увядзеннем у дзеянне Указа №222 прэзідэнта. Людзям няма за што жыць і ўтрымліваць сем’і, няма куды ўладкавацца на працу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства