viasna on patreon

Гомель: чарговы буйны штраф Кастусю Жукоўскаму за журналісцкую дзейнасць

2016 2016-01-19T13:14:46+0300 2016-01-19T13:14:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў па пошце пастанову суда Калінкавіцкага раёну аб тым, што ён прызнаны правапарушальнікам і пакараны штрафам у памеры 35 базавых велічынь, што складае 7,35 мільёна рублёў. Чарговы буйны штраф фрылансер атрымаў па артыкуле 22.9 КаАП – незаконны выраб прадукцыі СМІ. У пастанове суда, падпісанай суддзёй Савасцянавай, адзначана, што «Жукоўскі 20.11.2015 у двары дома №8 вуліцы 60 гадоў БССР горада Калінкавічы, не маючы акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь у якасці журналіста замежнага СМІ, у парушэнне ч.4 арт. 35 закона «Аб СМІ» праводзіў інтэрв'юіраванне грамадзян, у выніку чаго незаконна вырабіў прадукцыю СМІ». Гаворка ідзе пра сюжэт на тэлеканале «Белсат», прысвечаны падрабязнасцям рэзананснай бойкі футбольных заўзятараў , адзін з якіх быў у футболцы з выявай «Пагоні».

Такім чынам, да агульнага памеру штрафаў за 2015 год – 31,5 мільёна рублёў у Кастуся Жукоўскага дадаліся яшчэ 7,35 мільёна.

Тым часам гэта не апошні судовы разгляд міліцэйскіх пратаколаў, складзеных у дачыненні гомельскіх журналістаў-фрылансераў за іх прафесійную працу. Мяркуецца, што днямі ў судзе Кармянскага раёна адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы па артыкуле 22.9 у дачыненні Кастуся Жукоўскага і Аркадзя Малыша. Жыхары Кармы мелі праблемы з пітной вадой, і калі гэтае пытанне было агучана ў СМІ – вінаватыя сталі фрылансеры.

Нагадаем, у студзені ўжо была пакарана штрафам за прафесійную дзейнасць гомельская журналістка Ларыса Шчыракова. Яна атрымала штраф у памеры 22 базавыя велічыні (4 млн 620 тыс. рублёў). Журналістку прызналі вінаватай у парушэнні арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, а фактычна – праца на замежны СМІ без акрэдытацыі. Ларыса Шчыракова даводзіла на паседжанні, што праца на замежны СМІ без акрэдытацыі не падлягае адміністрацыйнаму пакаранню, а «вырабам прадукцыі СМІ» можа займацца толькі рэдакцыя СМІ. Але яе аргументы не былі пачутыя на судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства