viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу салігорскага праваабаронцы

2016 2016-01-14T12:09:21+0300 2016-01-14T12:09:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга праваабаронцы Леаніда Мархоткі на забарону салігорскімі ўладамі правядзення 10 снежня 2014 года пікета, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека, будзе разгледжана Камітэтам па правах чалавека ААН. Ліст з адпаведным паведамленнем праваабаронца атрымаў ад дырэктара Аддзела дагавораў Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ібрахіма Салама.

У адпаведнасці з працэдурай Камітэта копія скаргі была накіравана беларускім уладам для атрымання афіцыйных каментароў цягам шасці месяцаў. З атрыманымі каментарамі дзяржавы будзе азнаёмлены спадар Мархотка, які зможа прадставіць свае заўвагі з гэтай нагоды. Паседжанні Камітэта па правах чалавека праходзяць тры разы на год. Улічваючы вялікую колькасць скаргаў, разгляд і вынясенне канчатковага рашэння можа зацягнуцца на некалькі гадоў.

Нагадаем, раней Леанід Мархотка скарыстаўся ўсімі ўнутранымі сродкамі эфектыўнай і даступнай прававой абароны, але дамагчыся аднаўлення сваіх правоў на нацыянальным узроўні так і не здолеў. У выніку праваабаронца накіраваў у Камітэт індывідуальны зварот з просьбай прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь яго правоў у адпаведнасці з часткай 2 арыткула 19 (права на свабоднае выказванне свайго меркавання) і артыкулам 21 (права на мірныя сходы) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Праваабаронца хоча, каб Камітэт рэкамендаваў Беларусі забяспечыць яму эфектыўны сродак прававой абароны, уключна з пакрыццём панесеных выдаткаў і кампенсацыяй за нанесеную шкоду, выкліканую парушэннем яго правоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства