viasna on patreon

Брэст: дзяржаўнае тэлебачанне праігнаравала просьбу мясцовых прадпрымальнікаў

2016 2016-01-07T17:12:00+0300 2016-01-07T17:12:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гандляры брэсцкага рынка ЦУМ запрасілі карэспандэнтаў тэлеканала АНТ, каб выказаць свой пункт гледжання на сітуацыю вакол рэчавых рынкаў, якія пасля Новага года фактычна спынілі сваю працу.

Прадпрымальнікаў абураюць сюжэты дзяржаўнага тэлебачання, у якіх гаворыцца, што нібыта нічога страшнага на рынках не адбываецца, а чыноўнікі запэўніваюць гледачоў, што гандляры проста вырашылі сыйсці ў адпачынак. Паводле слоў брэсцкага прадпрымальніка Сяргея Мальцава, падобныя сюжэты ўводзяць грамадства ў зман, бо насамрэч гандаль на рэчавых рынках спынены з-за немагчымасці выконваць патрабаванні Указа №222, паводле якога можна гандляваць толькі таварамі, што маюць сертыфікат якасці і іншыя суправаджальныя дакументы. Калі ж брэсцкія гандляры вырашылі запрасіць на свой сход карэспандэнтаў тэлеканала АНТ, каб выказаць свой пункт гледжання, то пачулі, што гэтая тэма не вартая ўвагі.

“У якой краіне свету, калі б спынілі працу 90% гандляроў, што працуюць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, тэлебачанне не заўважала гэтай праблемы? - пытаюцца прадпрымальнікі. – Гэта ў чарговы раз сведчыць, што ў нас няма свабоды слова і выказавання думкі, бо меркаванне саміх прадпрымальнікаў на дзяржаўным тэлебачанні вы зараз не пачуеце”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства