viasna on patreon

Баранавіцкіх актывістаў, якія выявілі пратэрмінаваныя прадукты ў краме, чакае суд за дробнае хуліганства

2016 2016-01-05T17:03:52+0300 2016-01-05T17:03:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vajceshyk-pratakol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык

Аляксандр Вайцешык

Новы 2016 год для грамадскіх актывістаў Рыгора Грыка і Аляксандра Вайцешыка з Баранавічаў пачаўся з атрымання пратакола з Баранавіцкага ГАМ з абвінавачаннем у дробным хуліганстве па арт. 17.1 КаАП. У пратаколе ўказваецца, што “22 снежня, знаходзячыся ў краме “Марцін Інн Фуд”, з хуліганскіх намераў выражалі яўную непавагу да грамадства, перагарадзіўшы праход паміж касамі вазком. Гэтым здзейснілі дзеянні, якія парушылі спакой пакупнікоў і дзейнасць вышэйуказанай крамы”. У пратаколе напісана, што сведкам хуліганскіх дзеянняў з’яўляецца дырэктар крамы Вольга Борыс.

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складаўся ў адсутнасць Рыгора Грыка і Аляксандра Вайцешыка, і з абвінавачаннем яны не згодны.

Сапраўды, у той дзень яны зрабілі так званую “кантрольную закупку” і стаялі каля касы з вазком з пратэрмінаванымі прадуктамі. Актывісты выклікалі міліцыю, санэпідстанцыю і прадстаўнікоў гарвыканкама. Пратэрмінаваныя прадукты былі зафіксаваны адпаведнымі дзяржаўнымі службамі. Многія прадукты, пакуль ехалі выкліканыя службы, зніклі з паліц і прылаўкаў і замененыя свежымі.

Тым часам актывісты на сваю скаргу ў Міністэрства гандлю РБ наконт сітуацыі з пратэрмінаваным таварам у краме “Марцін Інн Фуд” атрымалі адказ, што пазапланавая праверка сеткі крамаў “Марцін Інн Фуд” па ўсёй Беларусі выявіла шэраг парушэнняў правілаў гандлю і знята з продажу 17 найменняў пратэрмінаваных прадуктовых тавараў. Пачаты адміністрацыйны працэс у адносінах да адказных асоб у гэтых крамах.

А Рыгора Грыка і Аляксандра Вайцешыка таксама чакае суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства