Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": Студэнты тэатральнай лабараторыі «Форцінбрас» пры Беларускім Свабодным тэатры, правялі серыю перформансаў у межах кампаніі па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску; Аднаго з удзельнікаў “Марша студэнтаў”, сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея аштрафавалі на 25 базавых; Праваабаронца Наста Лойка распавяла магіляўчанам, як не патрапіць пад міліцэйскае свавольства.
“Каментар Эксперта”: 24 снежня прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне выпускнікоў курсу "Грамадзкі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды". Гэты дыстанцыйны відэа-курс быў распачаты Праваабарончым цэнтрам "Вясна" у верасні бягучага года. Пра асаблівасці гэтага праекту распавялі арганізатараты Наста Лойка і Уладзімір Андрыенка.
"Падзея": Талакоўцы адзначылі 30-годдзе ўнікальнай фотавыставай. На ёй былі прэзентаваныя фота з асабістага архіву Уладзіміра Сапагова. Гэта фотаздымкі разнастайных імпрэзаў, які ладзілася ўдзельнікамі нацыянальна-арыентаваных моладзевых арганізацый у 1985-1991 гады.
У музычных паўзах - кампазіцыі David Bowie.