viasna on patreon

У Салігорску працягваецца высечка лесапаркавых зон (фота)

2015 2015-12-27T17:35:42+0300 2015-12-27T17:35:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-vysechka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У беларускай сталіцы шахцёраў працягваецца высечка лесапаркавых зон пад жыллёвае будаўніцтва. Гэтым разам быў знішчаны вялікі лясны масіў на скрыжаванні вуліц Заслонава і Васкрасенскай у новым мікрараёне горада.

Актывісты мясцовай ініцыятывы “Абаронім лес” кажуць, што выратаваць гэты кавалак лесу у існуючых умовах было ўжо практычна немагчыма:

- На жаль, высечка гэтага ляснога масіву была раней закладзена ў генеральны план развіцця горада. Грамадства знаходзіцца фактычна ў паралізаваным стане і не здольнае аказаць сур’ёзны супраціў чынавенскаму бязмежжу. Нам ледзь удаецца стрымліваць націск мясцовых уладаў на тыя рэкрэацыйныя зоны, якія знішчаюцца насуперак існуючым нормам і зацверджанаму генплану. Выратаваць жа дрэвы, высечка якіх патрапіла ў афіцыйны план развіцця горада, падаецца нечым неверагодным, - кажа грамадскі актывіст Уладзімір Шыла.

Абаронцы салігорскага лесу лічуць, што існуючы лес неабходна інтэграваць у гарадское асяроддзе:

- Калі паглдязець на новыя мікрараёны, дык гэта больш падобна на асфальтавыя джунглі. Да таго ж Салігорск буйны прамысловы цэнтр, і развіццё рэкрэацыйных зонаў тут з’яўляецца жыццёвай небаходнасцю для гараджан. Безумоўна,  існуючы лес у новых мікрараёнах неабходна было граматна інтэграваць у інфрастуркутуру, стварыць зону адапчынку, а не займацца татальнай высечкай, - падсумоўвае спадар Шыла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства