viasna on patreon

Студэнты збіраюць грошы на аплату штрафу Паўла Сяргея

2015 2015-12-26T19:04:22+0300 2015-12-26T19:04:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siargej-paval-2.jpg
Павел Сяргей. Фота Радыё Свабода

Павел Сяргей. Фота Радыё Свабода

Актывісты руху «Студэнты супраць» абвясьцілі пра збор сродкаў для актывіста Паўла Сяргея, які быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў (4,5 мільёны рублёў) за ўдзел у «Маршы студэнтаў» 2 снежня.

«У бліжэйшы час адбудзецца суд над яшчэ адным удзельнікам „Марша студэнтаў“, і хутчэй за ўсё, сродкі спатрэбяцца ня толькі Паўлу Сяргею. Таму не заставайцеся ўбаку, давайце ў гэты пераднавагодні час пакажам сваю салідарнасьць і створым сапраўдны цуд!», — адзначаецца ў паведамленьні ў суполцы #студентыпротив у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце».

Актывісты студэнцкага руху абяцаюць у бліжэйшы час стварыць рахунак, на які можна будзе пералічыць сродкі дыстанцыйна. Пакуль жа грошы можна перадаць асабіста актывістам студэнцкага руху, для чаго спачатку трэба пакінуць адпаведнае паведамленне ў суполцы «Ўкантакце».

Удзельнік «Маршу студэнтаў», грамадзкі актывіст Павал Сяргей 22 снежня быў прызнаны вінаватым у парушэнні ч.1 артыкула 23.34 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства).

Па гэтым жа артыкуле 30 снежня будуць судзіць студэнта 2-га курсу філфаку БДУ Глеба Вайкуля. У пратаколе, складзеным на Глеба, адзначаецца, што ён «знаходзячыся ў складзе групы грамадзян, прыняў актыўны ўдзел у правядзенні несанкцыянаванага пікетавання, што выявілася ў тым, што ён размахваў бел-чырвона-белай стужкай».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства