viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-12-22T13:12:39+0300 2015-12-22T13:13:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Апублікаванае даследаванне патэнцыялу салідарнасці ў беларускім грамадзтве; У ААН зарэгістравана скарга маці забітага паводле смяротнага прысуда Аляксандра Грунова; Менгарвыканкам не дазволіў мітынг пратэсту супраць павышэння пенсіённага ўзросту.

“Каментар Эксперта”: Пра ўмовы дзейнасці праваабарончага руху ў Казахстане распавёў старшыня савета Казахстанскага міжнароднага бюро па правах чалавека і былы палітвязень Яўген Жоўціс. 

"Па-за межамі": Мінула даволі часу з сакавіка 2014 года, калі ў выніку рэзкага абвастрэння грамадска-палітычнай сітуацыі пад выглядам жадання мясцовага народа Крымскі паўвостраў быў анэксаваны Расіяй і Рэспубліка Крым увайшла ў склад РФ. Улічваючы той факт, што тэрыторыя дагэтуль не прызнаная, там няма ні адной міжнароднай структуры, няма нават міжнародных НДА. Пра сітуацыю працы грамадзянскай супольнасці, слабаабароненыя групы, працу арганізацый нацыянальных меншасцяў ды механізмы абароны правоў грамадзян на тэрыторыі Крыму распавёў праваабаронца, кіраўнік Крымскай палявой місіі па правах чалавека Андрэй Юраў.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта 8th.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства