viasna on patreon

Гомель: перад тым як звярнуцца ў ААН, праваабаронцы пайшлі да пракурора

2015 2015-12-18T11:52:51+0300 2015-12-18T11:55:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplauny-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны. Фота: svaboda.org

Праваабаронца Анатоль Паплаўны. Фота: svaboda.org

Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Галіна Бялова і Леанід Судаленка працягваюць выкарыстоўваць усе ўнутраныя сродкі прававой абароны па грамадзянскай справе супраць гомельскага гарвыканкама, які 10 снежня 2014 года ў День правоў чалавека забараніў вулічнае шэсце ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Пасля таго, як Вярхоўны Суд не знайшоў падстаў, каб абараніць мірны сход, абаронцы правоў пайшлі да Генеральнага пракурора.    

"Практыка Камітэта ААН па правах чалавека зыходзіць з таго, каб б унутраныя сродкі прававой абароны былі не толькі даступнымі, але і з'яўляліся эфектыўнымі. Працэсуальны нагляд, які застаўся ў заканадаўстве краін былога Савецкага Саюза, у тым ліку і ў нашай краіне, не з'яўляецца ў міжнароднай практыцы эфектыўным, такім чынам, падаваць скаргу ў ААН можна адразу пасля касацыі", - распавёў Анатоль Паплаўны.

“На дадзены момант у Камітэце ААН зарэгістравана дастатковая колькасць беларускіх спраў аб парушэнні правоў на мірны сход. Каментуючы гэтыя скаргі, беларускі Урад ужо шмат гадоў на міжнароднай арэне паўтарае адно і тое ж – заяўнікі не звярталіся да пракурора. Мы вырашылі адбіць гэты аргумент чыноўнікаў з МЗС, хаця гэта, паўтараюся, не з’яўляецца абавязковым. Паглядзім, што потым яны скажуць”, - дадаў абаронца правоў чалавека.

Нагадаем, Камітэт па правах чалавека ужо разгледзеў каля 20 беларускіх спраў, у якіх устанавіў парушэнні правоў беларускіх грамадзян на мірныя сходы. Яшчэ столькі зараз знаходзіцца на разглядзе, у тым ліку 16 скарг аб парушэнні правоў на мірныя сходы ў гомельскім рэгіёне.  

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства